Стала вядома пра адмену чарговага буйнога фэсту ў Беларусі

08/05/2026 - 17:01

Фэст "Свята сонца" ў Дудутках / npr.by

Купальскі фэст "Свята Сонца", які штогод праходзіць летам у Дудутках, сёлета адменены. Пра гэта паведамілі ў сацсетках арганізатары мерапрыемства.

"На вялікі жаль, фэст "Свята Сонца" ў гэтым годзе не адбудзецца", — гаворыцца ў паведамленні. Прычыны адмены фэсту арганізатары не ўдакладнілі.

Фэст "Свята Сонца" ладзілі ў музейным комплексе "Дудуткі" з 2016 года. Ён быў прымеркаваны да Купалля. Гасцей чакалі фаер-шоу, канцэрты фолк- і рок-гуртоў, кірмашы рамёстваў ды іншыя забавы. Летась супраць свята змагалася прарасійская актывістка Вольга Бондарава, але беспаспяхова.

"Свята Сонца" стаў сёлета не першым адмененым фестывалем. Раней паведамлялася пра скасаванне некалькіх оўпэн-эйраў. Гэта адбылося пасля стварэння рэестра арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Прыватныя кампаніі фактычна страцілі магчымасць свабодна арганізоўваць канцэрты і фэсты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі