Стала вядома, колькі беларусаў маюць зарэгістраваную зброю ў Латвіі

12/08/2022 - 07:51

Стала вядома, колькі беларусаў маюць зарэгістраваную агнястрэльную зброю ў Латвіі. Па даных паліцыі, іх чатыры чалавекі. У спісе 189 расіян. Пры гэтым не ўдакладняецца, якую менавіта зброю захоўваюць грамадзяне Беларусі і Расіі, якія жывуць на тэрыторыі Латвіі, піша Delfi.

На жнівень 2022-га латвійская паліцыя зарэгістравала крыху больш за 32 тысячы ўладальнікаў агнястрэльнай зброі. У іх захоўваецца 73,4 тысячы адзінак зброі, у тым ліку і паляўнічыя стрэльбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі