Стала вядома, калі СААЗ можа ўхваліць вакцыну "Спутник"

27/12/2021 - 10:23

Сусветная арганізацыя аховы здароўя можа ўхваліць расійскую вакцыну ад каранавіруса "Спутник" ўжо на пачатку наступнага года. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС паведаміў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге.

Ён падкрэсліў, што арганізацыя ставіцца да ўсіх вакцынаў аднолькава і вылучае да іх аднолькавыя патрабаванні.

"Гэта, безумоўна, не палітыка. СААЗ — арганізацыя, заснаваная на навуковых доказах. Працэс зацвярджэння вакцыны аднолькавы для ўсіх вытворцаў, якія павінны адпавядаць тым жа крытэрам, што і ўсе астатнія", — заявіў Клюге.

Ён паведаміў, што ў лістападзе СААЗ запрасіла ў Расіі дадатковыя звесткі пра якасць, бяспеку і эфектыўнасць вакцыны. Атрымаць іх у арганізацыі разлічваюць да канца снежня, неўзабаве пасля чаго працэс праверкі будзе завершаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі