Стала вядома, калі пачнецца абкатка пуцей трэцяй лініі метро

18/02/2020 - 15:56

На красавік прызначаны пачатак абкаткі пуцей чатырох станцый трэцяй лініі метро. Пра гэта піша агенцтва "Мінск-Навіны" са словаў намесніка галоўнага інжынера тунэльнага атрада №1 "Метрабуду" Андрэя Серафімовіча.

Цяпер на станцыі "Вакзальная" рабочыя займаюцца мантажом аўтаматычных дзвярэй ахоўных экранаў на платформе і чатырох эскалатараў. Таксама яны працуюць над аздабленнем тунэляў, якія вядуць да станцыі "Плошча Леніна" — адзін з іх будзе ў даўжыню 270 м, другі — 180 м. Таксама працягваюць прабіваць тунэль да платформы станцыі "Плошча Леніна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі