Стала вядома, калі энергія ад магутнай успышкі на Сонцы дасягне Зямлі

07/09/2017 - 19:46

Стала вядома, калі энергія ад магутнай успышкі на Сонцы дасягне Зямлі. Яна адбылася 6 верасня. Навукоўцы заявілі, што такой магутнай успышкі на зорцы не было 12 гадоў. Яна атрымала бал Х9.3.

Як інфармуе РІА “Новости”, ударная хваля зараджаных часціц, якая ўзнікла ў выніку ўспышкі, дасягне калязямной арбіты ў пятніцу, 8 верасня. І толькі тады можна будзе сказаць, якія наступствы чакаюць нашу планету і яе жыхароў. Навукоўцы папярэджваюць, што магнітная бура можа стаць прычынай пагаршэння здароўя гіпертонікаў і тых, хто мае хранічныя захворванні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі