Стала вядома, каго затрымалі па "справе TUT.by"

18/05/2021 - 16:49

У цэнтральным офісе TUT.by працягваецца ператрус, паведамляе тэлеграм-канал рэдакцыі. Супрацоўнікі, якія зранку прыйшлі на працу, не выходзяць на сувязь.

Галоўнага рэдактара партала Марыну Золатаву адвезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. 

Паводле апошняй інфармацыі затрыманыя 12 чалавек:

— генеральны дырэктар Людміла Чэкіна;

— галоўная бухгалтарка Анжэла Асад;

— намесніца бухгалтара Марыя Новік;

— намесніца дырэктара Ірына Рыбалка;

— дырэктарка па персанале Надзея Адамовіч;

— намеснік галоўнага рэдактара Максім Гайко;

— журналістка Алена Талкачова;

— інжынер-праграміст Віталь Каліноўскі;

— бізнэс-аналітык Вадзім Трусаў;

— начальнік аддзела маркетынгу Ганна Заяц;

— начальнік аддзела продажаў Марына Кушнярэвіч;

— менеджар Андрэй Аўдзееў.

Пазней стала вядома, што на 72 гадзіны затрыманая намесніца галоўнага рэдактара Вольга Лойка. Яе завезлі на Акрэсціна.

Па-ранейшаму няма афіцыйных звестак пра журналістаў, якіх зранку затрымалі каля офіса TUT.by — гэта Аляксандр Чарнуха, Арцём Маёраў, Алена Доўнар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі