Стала вядома, хто здыме дзевяты эпізод “Зорных войнаў”

12/09/2017 - 18:46

Стала вядома, хто здыме дзевяты эпізод кінасагі “Зорныя войны”. Гэта будзе рэжысёр Джэй Джэй Абрамс. Прэм’ера 9-й часткі прызначана на 24 траўня 2019 года. РІА “Новости” нагадвае, што Абрамс у 2015 годзе зняў сёмы эпізод “Зорных войнаў” — “Прабуджэнне сілы”. Цяпер ён яшчэ будзе і сцэнарыстам.

Тыдзень таму кампанія Lucasfilm паведаміла, што рэжысёр Колін Трэвароў, які зняў “Свет юрскага перыяду”, не будзе рэжысёрам дзевятага эпізоду “Зорных войнаў”.

Кінасагу прыдумаў ў пачатку 1970- гадоў Джордж Лукас. У 1977, 1980, 1983, 1999, 2002 і 2005 гадах былі знятыя шэсць эпізодаў “Зорных войнаў”, якія набылі мільёны прыхільнікаў па ўсім свеце. Пяць гадоў таму Лукас прадаў Lucasfilm карпарацыі Walt Disney за 4 млрд 50 млн долараў. Новы ўладальнік вырашыў працягнуць здымкі кінасагі і новы эпізод з’явіўся ў 2015 годзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі