Споўніўся год з часу нападу ХАМАС на Ізраіль

07/10/2024 - 07:13

Тэрарысты ўрываюцца ў Ізраіль, 7 кастрычніка 2023-га / bbc.com

7 кастрычніка споўніўся год з часу нападу ХАМАС на Ізраіль. Дагэтуль тэрарысты ўтрымліваюць каля сотні закладнікаў.

Год таму 2,5 тысячы тэрарыстаў ХАМАС прарваліся з сектара Газа ў Ізраіль і напалі на мірнае насельніцтва. Былі атакаваны не толькі паселішчы, але і пляцоўка, на якой праходзіў музычны фэст. Загінула каля 1200 чалавек (сярод іх былі і ўраджэнцы Беларусі), у тым ліку больш за 300 ізраільскіх вайскоўцаў. 251 чалавек быў захоплены ў закладнікі і вывезены ў сектар Газа.

У адказ Ізраіль пачаў наземную аперацыю ў сектары Газа. Былі знішчаны тысячы тэрарыстаў. ХАМАС застаўся без значнай часткі інфраструктуры, аднак да канца не ліквідаваны.

Ізраіль змог абмяняць 105 закладнікаў, а сярод іх і замежнікаў. Яшчэ 8 чалавек выратавала Армія абароны Ізраіля. Вядома пра дзясятак загінулых закладнікаў. І іх колькасць можа быць значна большая.

У панядзелак у Ізраілі дзяржаўныя сцягі прыспушчаныя ў памяць аб ахвярах 7 кастрычніка.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі