3 траўня ў Мінску адкрылася выстава "СМІ ў Беларусі". Тэма сёлетняга форума — медыі ў свеце, які імкліва змяняецца. Па словах міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў выставы — пытанні даверу да СМІ.
Змест выставы — суцэльнае свята. На ўваходзе грае міліцэйскі аркестр, побач з уваходам стэнд з кітайскімі таварышамі. Шаноўныя госці пераразаюць ружовую стужачку і ідуць гуляць па выставе, а мы здымаем тое, што яны бачаць перад сабой.