СМІ: Студэнтаў з Віцебска і Оршы паслалі збіраць ягады на "чарніла"

31/07/2017 - 11:39

На зборы ягадаў на плантацыях Талачынскага кансервавага завода сёлета працуюць больш за 90 студэнтаў з Віцебска і Оршы. Яны збіраюць агрэст і чырвоныя парэчкі, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

На працу прыехалі шэсць студэнцкіх атрадаў з чатырох ВНУ Віцебска і Аршанскага дзяржаўнага каледжа харчавання. Дзённая норма на чалавека — 40 кг агрэсту ці 25 кг чырвоных парэчак. 

Дарэчы, у прайс-лісце Талачынскага заводу няма сокаў, морсаў ці іншай падобнай прадукцыі з агрэсту і чырвоных парэчак. Затое асноўным асартыментам прадпрыемства з'яўляюцца пладовыя і фруктова-ягадныя віны. Сярод яго прадукцыі значацца паўсалодкае віно "Крыжовниковое", сок чырвоных парэчак змяшчаюць мацаваныя віны палепшанай якасці "Талачынскае. Паўлiнка", "Талачынскае. Райскі сад" і шэраг іншых.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі