“Слуцк” стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе

11/04/2017 - 05:17

“Слуцк” стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У апошнім матчы 2-га тура случчакі разграмілі “Тарпеда-БелАЗ” — 4:1. Два галы на рахунку івуарыйскага легіянера Сеніна Себаі. У “Слуцка” 6 ачкоў, як і ў мінскага “Дынама”, але лепшая розніца забітых і прапушчаных мячоў. Турнірную табліцу і каляндар гл. тут.

Матчы 3-га тура пройдуць 14-15 красавіка. Цэнтральны паядынак адбудзецца ў Брэсце, дзе мясцовае “Дынама” прыме БАТЭ. Дарэчы, сярод заўзятараў падчас матчу будзе разыграны легкавы аўтамабіль.

Фота: sfc-slutsk.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі