Слонімскіх школьнікаў вучылі штурмаваць акопы

05/06/2024 - 08:37

Школьнікаў адправілі ў атаку на "варожыя акопы" / t.me/zapadny_rubesz/

Для навучэнцаў 10 класаў Слоніма на базе 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады арганізавалі "вучэбна-палявыя зборы". На іх школьнікаў вучылі штурмаваць акопы з аўтаматамі ў руках, абясшкоджваць міны. Мяркуецца, што ўсё гэта спатрэбіцца ім у далейшым жыцці.

Вайскоўцы пішуць, што "правядзенне такіх збораў накіравана на фарміраванне ў будучых абаронцаў Айчыны маральна-псіхалагічных якасцяў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі