СК адмовіўся правяраць, ці законна АМАП хапае людзей на вулічных акцыях

31/03/2017 - 11:32

Следчы камітэт праз свой сайт адказаў адразу на ўсе электронныя звароты, якія за апошнія тыдні паступілі ад грамадзянаў Беларусі. Зваротаў прыйшло вельмі шмат: СК аздначае, што яны насілі "масавы характар". Але на просьбы правесці праверку і прыцягнуць да адказнасці праваахоўнікаў, якія затрымлівалі людзей на вуліцах Мінска, СК адказаў адмовай.

"У названых вышэй зваротах прыведзены звесткі, якія не ўтрымліваюць дадзеных, што ўказваюць на наяўнасць прыкметаў злачынства, у сувязі з чым падстаў для правядзення Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь праверкі і прыняцця рашэння па зваротах у парадку, устаноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь (далей па тэксце — КПК), няма", — сказана ў адказе за подпісам Аляксея Волкава, які выконвае абавязкі кіраўніка СК.

Следчы камітэт не будзе пасылаць копію гэтага адказа кожнаму з заяўнікаў. Але кожны з іх можа абскардзіць адказ СК у судзе.

Па ацэнкам праваабаронцаў, толькі падчас шэсця на Дзень Волі 25 сакавіка затрымана ад 600 да 1000 чалавек. Мы сабралі для вас хроніку затрыманняў, вось як гэта было:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі