Сітніца — пра шыльду у гонар БНР: Спадзяюся, усё будзе нармальна

28/03/2018 - 16:31

Старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца ўпэўнены, што шыльду, прысвечаную абвяшчэнню незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, атрымаецца ўсталяваць у Мінску. Пра гэта ён паведаміў у размове з Еўрарадыё.

“Пакуль чыноўнікі са мной размаўляюць так, што, спадзяюся, усё будзе нармальна. Размаўляю не толькі вусна, але і пісьмова. Трэба чакаць наступнага тыдня. Мне не адмоўлена. У мяне ёсць нават лісты, дзе напісана, што прынцыповых пярэчанняў няма”, — запэўнівае Сітніца.

Шыльду ў гонар БНР на будынку ў Мінску па вуліцы Валадарскага, 9, дзе ўласна і была абвешчана незалежнасць рэспублікі, планавалі адкрыць 23 сакавіка. За рэкордна кароткі час праз краўдфандынг былі сабраныя грошы на яе выраб. У Мінгарвыканкаме Еўрарадыё паведамілі, што неўзабаве агучаць сваё рашэнне, а, верагодна, на наступным тыдні адбудзецца разгляд шыльды на мастацка-экспертным савеце.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі