Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў пятніцу

29/10/2026 - 15:54

Восень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 30 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы, удзень — паўночна-заходні 2-7 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў са знакам "плюс". Удзень прагназуюць 7-12 градусаў цяпла.

У суботу, 31 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночнай чвэрці 4-9 метраў за секунду. Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 6-11 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі