Оттепель / pixabay.com
Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў аб галалёдзе на дарогах.
Па дадзеных Гідраметцэнтра, у панядзелак, 23 лютага, удзень месцамі на паўднёвым усходзе чакаюцца снег і мокры снег, магчыма наліпанне мокрага снегу.
Напачатку наступнага тыдня ў Беларусі ўсталюцца веснавыя тэмпературы, вынікае з прагнозу Гідраметцэнтра на бліжэйшыя дні. Толькі на поўначы ўсё яшчэ захаваюцца начныя маразы. У панядзелак тэмпература паветра ўдзень -1..+5°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут