"Сілкуюся болем і пакутамі". Беларусы рэагуюць на відэа АНТ пра цэны ў Польшчы

28/02/2026 - 16:34

Цены в Польше / Калаж Еўрарадыё

Беларус апублікаваў у Threads відэа АНТ пра падаражанне прадуктаў у Польшчы. Там гаварылася, што "цэны растуць на 3% за тыдзень" і ўжо "перакрочылі псіхалагічны парог".

Каментатары ацанілі хлусню прапагандыстаў і радасна ўключыліся ў гульню:

"Я забіў на пакупку прадуктаў. Даўно сілкуюся болем і пакутамі".

"Учора ў Беластоку бачыў чалавека з авакада. Напэўна, багаты айцішнік або міністр эканомікі".

"Пад які адсотак цяпер даюць такія крэдыты на мяса? Я браў нядаўна пад 130% гадавых".

"Я, на шчасце, у Сопаце жыву. Тут чаек шмат, сяк-так перабіваемся імі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі