Швейцарскі часопіс прысудзіў Наталлі Хершэ прыз за мужнасць

31/10/2022 - 08:23

Прэмія швейцарскага часопіса Beobachter "Мужнасць 2022" прысуджаная былой палітзняволенай Наталлі Хершэ, якая правяла 17 месяцаў у зняволенні ў Мінску. Памер узнагароды — 15 000 швейцарскіх франкаў.

"Beobachter і яго чытачы маюць намер аддаць даніну павагі "бясстрашнай прыхільнасці справе барацьбы з самаўпраўствам дзяржавы". Хершэ правяла 40 дзён у маленькай камеры без ацяплення, але "засталася вернай сваім каштоўнасцям". Яна магла б папрасіць у Лукашэнкі памілавання, каб скараціць тэрмін, але не зрабіла гэтага, лічачы, што не зрабіла нічога дрэннага", — цытуе часопіс выдавецкую групу Ringier Axel Springer.

Наталля Хершэ выйшла на волю ў лютым 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі