"Сэнт-Луіс" упершыню за паўстагоддзя згуляе ў фінале Кубка Стэнлі

22/05/2019 - 06:39

"Сэнт-Луіс" упершыню за паўстагоддзя згуляе ў фінале Кубка Стэнлі. Пра гэта стала вядома пасля хатняй перамогі над "Сан-Хасэ" (5:1), лік у фінальнай серыі Заходняй канферэнцыі стаў 4:2. Цікава, што яшчэ ў пачатку года "Сэнт-Луіс" займаў апошняе месца ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ. Але каманда здолела здзейсніць немагчымае і прабілася ў лідары.

Ужо 27 траўня пройдзе першы паядынак "Сэнт-Луіса" і "Бостана". Серыя працягнецца да чатырох перамог.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі