СБУ назвала прозвішчы 11 беларусаў, якія ваявалі ў "ПВК Вагнера"

04/10/2018 - 14:37

СБУ назвала прозвішчы 11 беларусаў, якія ваявалі ў "Прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера". Двое з іх загінулі на Данбасе. Раней украінская спецслужба назвала прозвішчы 6 беларусаў, пра яшчэ 5 паведамілі ў адказе на афіцыйны запыт тэлеканала "Белсат".

"ПВК Вагнера" лічыцца сакрэтным падраздзяленнем Узброеных сіл РФ. Яе байцы адзначыліся на Данбасе, у Сірыі, у іншых краінах свету. У ліпені СБУ назвала прозвішчы шасці беларусаў-"вагнераўцаў", гэта — Аляксандр Ступніцкі, Сяргей Сазанаў, Канстанцін Гірс, Вадзім Юшкевіч, Эдвард Давыдаў і Руслан Бабінін. Цяпер да іх дадаліся 40-гадовы Андрэй Бакуновіч (камандзір групы снайпераў), 44-гадовы Сяргей Кузняцоў (разведчык), 42-гадовы Уладзімір Курыненка (камандзір узвода выведвальна-штурмавой роты), 34-гадовы Вадзім Васілеўскі і 44-гадовы Вадзім Васілеўскі. Апошнія двое загінулі ў 2014-2015 гадах і пра гэта было вядома (не было толькі інфармацыі пра іх дачыненне да "ПВК Вагнера"). Спіс СБУ няпоўны, ёсць дадзеныя, што беларусаў у згаданай структуры больш.

Украінскія спецслужбы не ведаюць, дзе цяпер знаходзяцца беларусы, якія ўваходзяць у "ПВК Вагнера". СБУ мела інфармацыю, што 5 чалавек са спісу яшчэ нядаўна альбо жылі ў Беларусі, альбо рэгулярна яе наведвалі. Інфармацыі пра тое, што ў дачыненні гэтых людзей у нашай краіне распачалі крымінальныя справы за найміцтва, няма.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі