Сцягі Украіны і Беларусі / Piotr Piatrouski
За падтрымку Украіны ў Беларусі асуджаныя мінімум 419 чалавек, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Сярод іх — 73 жанчыны.
"Да гэтага часу людзей затрымліваюць і судзяць за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў межах "справы Гаюна". Таксама працягваецца завочны пераслед беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны", — кажуць праваабаронцы.
Наўпрост цяпер 142 чалавекі з тых, хто быў асуджаны за падтрымку Украіны, утрымліваюцца за кратамі.
Праваабаронцы адзначаюць, што фактаў пераследу можа быць значна больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут