Савет міністраў Беларусі ўстанавіў гранічныя значэнні выручкі для ІП

31/03/2016 - 07:59

Савет міністраў Беларусі ўстанавіў гранічныя значэнні выручкі ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) за 2015 год для суб'ектаў малога прадпрымальніцтва. Адпаведная пастанова № 263 была прынятая 30 сакавіка. У адпаведнасці з дакументам, гранічныя значэнні выручкі ад рэалізацыі тавараў без уліку падатку на даданую вартасць за мінулы год устаноўлены для наступных суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, якія звярнуліся па фінансавую падтрымку ў 2016 годзе: для індывідуальных прадпрымальнікаў — гэта 3 млрд рублёў, для мікраарганізацый — 22 млрд, для малых арганізацый — 83 млрд рублёў, інфармуе прэс-служба Саўміна.

Адзначаецца, што пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Дарэчы, яна прынятая ў адпаведнасці з Палажэннем аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам малога прадпрымальніцтва за кошт сродкаў, прадугледжаных у праграмах дзяржпадтрымкі.

Пастанову можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі