Савет ЕС ухваліў адмену квот на пастаўкі на свой рынак беларускага тэкстылю

07/02/2017 - 12:58

Савет міністраў Еўрасаюза (Савет ЕС) ухваліў адмену квот на пастаўкі на свой рынак беларускага тэкстылю, інфармуе БЕЛТА. Гэтае рашэнне яшчэ не апублікаванае. У "Беллегпраме" адзначаюць, што ў дакуменце мусіць быць дата, калі будуць адмененыя квоты.

Раней гэтае рашэнне падтрымалі Еўрапарламент і Камітэт пастаянных прадстаўнікоў Еўрасаюза. Праўда, з агаворкай, што калі ў нашай краіне будуць парушаць правы чалавека, то квоты могуць вярнуць. Сістэма квот на пастаўкі прадукцыі беларускай лёгкай прамысловасці на рынак ЕС існавала з 1993 года.

Эксперты мяркуюць, што значнага павелічэння продажу беларускай прадукцыі на рынку ЕС чакаць не варта, паколькі там дамінуюць вытворцы з Азіі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі