Савет ААН па правах чалавека працягне мандат спецдакладчыка па Беларусі

01/07/2016 - 16:50

Савет ААН па правах чалавека працягне мандат спецбакладчыка па Беларусі. Адпаведнае рашэнне было прынятае на 32-й сесіі Савета, які праходзіць у Жэневе. Падчас галасавання 1 ліпеня за працяг мандата выказаліся 15 краін — сябраў СПЧ, супраць — 9, яшчэ 23 устрымаліся, перадае БелаПАН.

Мандат спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі быў зацверджаны Саветам па правах чалавека ў ліпені 2012 года, а затым штогод працягваўся, нягледзячы на негатыўную рэакцыю беларускіх уладаў. Усе чатыры гады афіцыйны Мінск адмаўляўся ад супрацоўніцтва са спецдакладчыкам Міклашам Харашці, бо лічыць праблему з правамі чалавека ў Беларусі надуманай.

Напярэдадні адкрыцця цяперашняй сесіі СПЧ беларускія і міжнародныя праваабаронцы заклікалі ААН працягнуць мандат спецдакладчыка па Беларусі, бо па іх ацэнцы за 22 гады характар існуючага беларускага рэжыму не змяніўся.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі