Міжнародныя навіны / @rubanau_collage
Ілан Маск цяпер афіцыйна прыйшоў у амерыканскую палітыку, атрымаўшы пасаду, а ў Паўднёвай Карэі стала вядома пра смерць зоркі дарам (карэйскіх серыялаў), і гэта не першы падобны выпадак!
Пра гэта ды іншае ў штодзённай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Брытанская пісьменніца Саманта Харві стала лаўрэатам Букераўскай прэміі 2024 года, самай прэстыжнай у Вялікабрытаніі ў галіне мастацкай літаратуры.
Па словах старшыні журы, мастака і пісьменніка Эдмунда дэ Вааля, стваральніца рамана "Арбіта" ("Orbital") пра шэсць астранаўтаў на Міжнароднай касмічнай станцыі была аднагалосна выбрана ў якасці пераможцы. “Мы аднадушна абралі „Арбіту“, прызнаўшы яе прыгажосць і амбіцыйнасць. Яна адлюстроўвае незвычайную ўвагу Харві да каштоўнага і хісткага свету, у якім мы ўсе жывём”, — заявіў ён.
“Я не чакала гэтага. Нам сказалі, што ў нашым выступе нельга брыдкасловіць, і вось мая прамова скончылася. Гэта было ўсяго толькі адно брыдкае слова, паўторанае 150 разоў”, — заявіла пісьменніца падчас уручэння ўзнагароды.
Кніга “Арбіта”, якая выйшла ў лістападзе, стала самай запатрабаванай з шорт-ліста напярэдадні аб'яўлення пераможцы: у адной Вялікабрытаніі за гэты год было прададзена 29 тыс. экзэмпляраў.
136-старонкавы раман стаў другой самай кароткай кнігай, за якую далі прэмію за ўсю яе гісторыю: “Арбіта” на чатыры старонкі даўжэйшая за раман “У акрытым моры” (“Offshore”) Пенелопы Фіцджэральд, якая перамагла ў 1979 годзе.
Актора Джон Красінскі прызналі самым сексуальным мужчынам 2024 года па версіі People.
Тую ж пасаду атрымаў і прадпрымальнік Вівек Рамасвамі.
"Разам гэтыя два цудоўныя амерыканцы пракладуць маёй адміністрацыі шлях да ліквідацыі ўрадавай бюракратыі, скарачэння залішніх нарматыўных актаў, марнатраўных выдаткаў і рэструктурызацыі федэральных агенцтваў", — гаворыцца ў заяве Трампа.
Новы орган зоймецца структурнай рэформай урада, кансультаваннем і рэкамендацыямі "звонку ўрада" для Белага дома і Адміністрацыйна-бюджэтнага кіравання.
У прэс-рэлізе сказана, што новы дэпартамент можа стаць “Манхэтэнскім праектам нашага часу”, а рэспубліканцы “доўгія гады” марылі выканаць задачы, якія стаяць перад дэпартаментам.
Новы дэпартамент скарочана завецца DOGE. Такую ж назву носіць мемкоін, значнымі аб'ёмамі якога валодаў Маск.
У той жа час, брытанская газета The Guardian абвясціла, што больш не будзе публікаваць кантэнт на платформе X (былы "Твітар"), якою цяпер валодае Ілан Маск. Там у выдання больш за 80 акаўнтаў, і ў іх прыкладна 27 мільёнаў падпісчыкаў.
39-гадовы паўднёвакарэйскі акцёр Сон Джэ Лім, вядомы сваёй выбітнай роляй у дараме “Месяц у абдымках Сонца”, быў знойдзены мёртвым у аўторак у сваім доме ў Сеуле.
У паведамленнях гаворыцца, што ў кватэры была знойдзена запіска, і паліцыя дадае, што няма ніякіх доказаў здзейсненага злачынства.
Смерць Сон Джэ Ліма зноў выклікала занепакоенасць з нагоды велізарнага ціску, з якім сутыкаюцца прадстаўнікі забаўляльнай індустрыі Паўднёвай Карэі. Гэтая індустрыя вядомая сваім напружаным асяроддзем, дзе ад знакамітасцяў патрабуецца строгае выкананне стандартаў адносна знешнасці і паводзін.
Нядаўняя смерць вядомых зорак, у тым ліку акцёра з "Паразітаў" Лі Сон Гюна і K-pop-ідалаў Moonbin, Goo Hara і Sulli, выклікала занепакоенасць наконт таго, як моцны ціск уплывае нават на знешне паспяховых людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут