Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у 2-гі раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы

19/07/2018 - 19:52

Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у 2-гі раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. 19 ліпеня гарнякі абыгралі "Конахс Куэй" з Уэльса і на сваім полі — 2:0 (у гасцях была перамога з лікам 3:1). Аўтарам першага гола ў браму валійцаў быў Эліс Бакай, на 24-й хвіліне ён рэалізаваў пенальці. З 62-й хвіліны "Конахс Куэй" гуляў у меншасці, ніякай інтрыгі ў гэтым паядынку ўжо не было. А на 82-й хвіліне Максім Бардачоў паставіў пераможную кропку.

Тэкставы анлайн матчу гл. тут.

У 2-гі раўнд кваліфкацыі Лігі Еўропы выйшла і мінскае "Дынама". Мінчан чакае славацкі клуб "Дунайска Стрэда", гарнякоў — польскі "Лех" з Познані. Там жа згуляе і брэсцкае "Дынама", якое, як уладальнік Кубка Беларусі, стартуе з другога раўнда. Сапернік — "Атрамітас" з Грэцыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі