Саладуха хоча паспяваць з Міхалком

21/09/2016 - 15:20

Поп-спявак Аляксандр Саладуха кажа, што быў бы не супраць выступіць разам з Сяргеем Міхалком. Так ён пракаментаваў для nn.by інфармацыю, што гурт Brutto атрымаў дазвол на канцэрт у Гомелі.

Саладуха чуў пра новы гурт Міхалка, ведае, што яны хацелі сыграць у Мінску ў Палацы спорту, але не атрымалася. Спявак кажа, што можа толькі парадавацца за калег.

Журналісты спыталіся ў Саладухі, ці хацеў бы ён праспяваць разам ці ўдзельнічаць у сумесным праекце з Сяргеем Міхалком.

"Мне Валодзя Пугач (з гурта J-МОРС. — Еўрарадыё) казаў, што Міхалок хацеў сыграць са мной, але яшчэ не выходзіў на сувязь. З задавальненнем прыдумалі б нешта разам. Мы пару разоў бачыліся, віталіся. Стаўленне ў мяне да Міхалка вельмі добрае, як і да ўсіх іншых людзей", — адказаў поп-спявак.

Як паведамлялася раней, канцэрт Brutto ў Гомелі прызначаны на 29 кастрычніка ў Лядовым палацы.

Дарэчы, не так даўно Ірына Дарафеева ў эфіры Еўрарадыё заявіла, што была б не супраць праспяваць разам са Змітром Вайцюшкевічам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі