Са Сцяны Плачу ў Ерусаліме ўпаў 100-кілаграмовы камень (фота)

23/07/2018 - 18:57

Са Сцяны Плачу ў Ерусаліме ўпаў 100-кілаграмовы камень. Ён раскалоўся на часткі каля жанчыны, якая малілася, але не зрабіў ёй шкоды. Гэта была пляцоўка для агульнай малітвы. Мэр Ерусаліма назваў здарэнне са шчаслівым канцом цудам. Таксама ён запатрабаваў ад уладаў краіны пашырыць інспекцыі спецыялістаў, каб прадухіліць разбурэнне Сцяны Плачу і знізіць рызыкі для вернікаў, інфармуе ria.ru.

У панядзелак доступ да пляцоўкі для агульных малітваў быў закрыты. На месцы працавалі супрацоўнікі ўпраўлення старажытнасцяў.

Фота: Reuters
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі