З'явіліся звесткі пра суіцыд школьніцы ў Жлобіне

30/10/2026 - 12:25

Школа №10 у Жлобіне / "Флагшток"

У Жлобіне, верагодна, адбылося самагубства падлетка. Пра гэта піша выданне "Флагшток".

Паводле звестак тг-канала "Свабодны Жлобін", трагедыя здарылася ў школе №10: "З'явілася інфармацыя, што дзяўчынка з 8-га класа здзейсніла самагубства. У школе працуюць следчыя. Апытваюць аднакласнікаў, настаўнікаў. Таксама ідзе праца з бацькамі дзяўчынкі".

Паводле неафіцыйных звестак, у перадсмяротнай запісцы дзяўчынка абвінаваціла ў сваёй смерці школу і бацькоў. Паведамляецца, быццам яна павесілася на ланцужку для выгулу сабак.

Афіцыйнай інфармацыі пра трагедыю няма.

Раней у афіцыйных крыніцах адзначалася, што ў Гомельскай вобласці вырасла колькасць дзіцячых і падлеткавых суіцыдаў. Летась у вобласці пакончылі з сабой сем падлеткаў, а ў першыя месяцы 2026 года адбыліся два выпадкі самагубства непаўналетніх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі