Ратавальнікі распавялі пра наступствы паводкі на Віцебшчыне: эвакуявалі людзей

27/03/2023 - 09:25
Паводка ў Гарадку на Віцебшчыне / garadvest.by

Ратавальнікі распавялі пра наступствы паводкі на Віцебшчыне. Яна закранула Гарадоцкі, Лёзненскі, Сенненскі і Шумілінскі раёны.

У Гарадку разлілася рэчка Гаражанка, з-за чаго падтопленыя ўчасткі некалькіх вуліц, тры дзясяткі дамоў, 80 гаспадарчых пабудоў. Ратавальнікі эвакуявалі пенсіянерку і шматдзетную сям'ю.

У Лёзненскім раёне падтоплены аўтамабільны мост, сувязь з вёскай Кучыншчына адбываецца па падвесным пешаходным мосце.

garadvest.by
vitebsk.mchs.gov.by
vitebsk.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі