Ратавальнікі падлічылі, што ў мінскім метро могуць схавацца 112 тысяч чалавек

24/10/2022 - 15:31
У мінскім метрапалітэне адпрацоўваюць дзеянні ў надзвычайных сітуацыях / t.me/minskoemetro

Мінскі метрапалітэн нагадвае, што метро — гэта яшчэ і "аб'ект грамадзянскай абароны", які можа выкарыстоўвацца як бамбасховішча — у выпадку рызыкі хімічнага, біялагічнага або радыяцыйнага заражэння. Адзначаецца, што "людзі могуць размяшчацца на платформах станцый, у цягніках і ў тунэлях (калі знята напружанне з кантактнай рэйкі)". У мінскім метрапалітэне адпрацоўваюць дзеянні ў надзвычайных сітуацыях, правяраюць "адпаведныя сістэмы".

Ратавальнікі падлічылі, што ў мінскім метро могуць схавацца 112 тысяч чалавек (з 2 мільёнаў жыхароў).

Праверка аб'ектаў грамадзянскай абароны ў Беларусі адбываецца на фоне вайны ва Украіне. РБ у ёй з'яўляецца саюзнікам РФ.

t.me/minskoemetro
t.me/minskoemetro

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі