Расійскія комплексы "Панцыр-С1" ўсё часцей з'яўляюцца на беларускім шасі МЗКТ

07/11/2026 - 17:34

"Панцыр-С1" падчас стральбы / ТАСС

Расійскія зенітныя ракетна-гарматныя комплексы "Панцыр-С1" ўсё часцей сустракаюцца на беларускім шасі МЗКТ-7930-312. Пра гэта піша ўкраінскі ваенны эксперт Аляксандр Каваленка.

Паводле яго слоў, штатным шасі для комплексу былі КамАЗ-6560 і КамАЗ-53958. Пра пераход на іншую базу, як адзначае Каваленка, стала вядома яшчэ ў 2024 годзе.

На думку эксперта, замена шасі можа быць звязана з дзвюма прычынамі. Вытворчасць КамАЗ мае праблемы з тэмпамі здачы прадукцыі з-за заходніх санкцый. Без замежных запчастак завод не можа серыйна выпускаць тэхніку.

Акрамя таго, ён сцвярджае, што пры стральбе з 30-мм гармат 2А38М шасі КамАЗ расхістваецца, што зніжае дакладнасць агню.

Каваленка адзначае, што шасі МЗКТ можа дапамагчы з недахопам прадукцыі і ўхіліць ваганні пры стральбе. Пры гэтым, паводле яго слоў, іншыя праблемы комплексу, у прыватнасці звязаныя з зенітнай кіраванай ракетай, захаваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі