Расіяне ўначы нанеслі ракетны ўдар па ўкраінскім горадзе Дняпры

24/08/2023 - 06:17

Адну ракету ўкраінскія сілы СПА збілі, але ёсць і трапленні / @dnipropetrovskaODA

Сем чалавек пацярпелі ў выніку начнога ракетнага абстрэлу ўкраінскага горада Днепр. Гэта трое мужчын і чацвёра жанчын, ім ад 32 да 55 гадоў. У асноўным у іх ірваныя раны і аскепкавыя раненні. У большасці (шасцярых чалавек) стан сярэдняй цяжкасці.

"Вораг ударыў па горадзе ракетамі. Адну з іх збілі абаронцы з паветранага камандавання "Усход". Але ёсць і трапленні", напісаў у Тэлеграм кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.

Разбураны транспартны аб'ект. Пашкоджанні атрымалі яшчэ з дзясятак аб'ектаў: у тым ліку банк, АЗС, гасцініца і адміністрацыйны будынак, а таксама некалькі жылых дома, аўтобусаў, вода- і газаправоды.

Наступствы ракетнага абстрэлу Дняпра / тут і далей @dnipropetrovskaODA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі