Наступствы расійскага ўдару па Запарожжы
Позна ўвечары 22 верасня расійскія войскі нанеслі ўдар па Запарожжы некалькімі кіраванымі авіябомбамі (КАБ) па Запарожжы, перадае hromadske.ua.
Абстрэл адбыўся паміж 22-й і 23-й гадзінамі. Расіяне, як паведамляецца, нанеслі сем удараў КАБамі, пацэліўшы ў аб'екты грамадзянскай інфраструктуры.
У выніку атакі былі параненыя 13 чалавек, сярод якіх ёсць 15-гадовы падлетак. Былі разбураныя 13 жылых дамоў, дзве навучальныя ўстановы і пяць транспартных сродкаў.
Агулам за нядзелю расійскія войскі 363 разы абстралялі 12 населеных пунктаў Запарожскай вобласці. Дзевяць авіяўдараў былі нанесеныя па Запарожжы, Камышавасе, Зарэчным, Каменскім і Пяціхатках. 209 дронаў атакавалі Гуляйполе, Новаданілаўку, Новаандрэеўку, Рабоціна, Малую Такмачку, Лявадное і Малінаўку. Таксама расіяне зрабілі 4 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню і 146 артабстрэлаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут