Расія працягнула забарону на ўезд замежнікаў на няпэўны тэрмін

30/04/2020 - 12:08

Улады Расіі працягнулі на няпэўны тэрмін забарону ўезду для замежнікаў на тэрыторыю краіны. Забарона будзе дзейнічаць да асаблівага распараджэння, паведамляе ў сваім Telegram-канале амбасада Беларусі ў Расіі.

Трапіць на тэрыторыю краіны змогуць абмежаваныя катэгорыі. Гэта, напрыклад, блізкія сваякі грамадзян Расіі, дыпламаты і іх сем'і, кіроўцы-дальнабойшчыкі. 

Напярэдадні Уладзімір Пуцін абвясціў, што ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса працаваць у Расіі не будуць да 11 траўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі