Расія пакуль не прыняла рашэнне па новым крэдыце для Беларусі

19/10/2019 - 13:56

Расія пакуль не прыняла рашэнне аб выдзяленні Беларусі новага крэдыту на 600 мільёнаў долараў. Пра гэта сёння заявіў журналістам першы віцэ-прэм’ер Расіі Антон Сілуанаў, перадае ТАСС.

Паводле чыноўніка, рашэння пра крэдыце можа і не быць і пакуль стаіць задача адпрацаваць дэтальныя планы ў рамках зацверджанай “дарожнай карты”.

Сёлета ў лютым Беларусь звярнулася да Расіі з просьбай выдзеліць крэдыт на рэфінансаванне ранейшых пазыкаў. Летам Мінфін заявіў, што Крэмль увязвае выдзелянне крэдыту з інтэграцыйнымі працэсамі, але Мінск ужо знайшоў іншыя крыніцы на выпадак нявыдачы сродкаў расійскім бокам.


 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі