Наступствы ўдару па Кіеве / t.me/kievreal1
Уночы на 27 снежня і раніцай Расія запусціла па Украіне больш за 500 дронаў і прыкладна 40 ракет. Паветраная трывога працягвалася больш за 9 гадзінаў.
Пад удар трапіла найперш энергетычная інфраструктура Кіева. Без святла і ацяплення ў +1°С засталася траціна жыхароў горада. Таксама ўпаў напор у сетках водазабеспячэння.
Шмат беспілотнікаў патрапіла ў жылыя дамы, у тым ліку — у студэнцкі інтэрнат. Гэта спрычыніла пажары. Ужо цяпер вядома пра больш як 30 пацярпелых і аднаго загінулага.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут