Расія не выканае рашэнне суда ААН пра спыненне вайны ва Украіне

17/03/2022 - 10:51

Расія не будзе выконваць рашэнне Міжнароднага суда ААН пра неадкладнае спыненне вайны ва Украіне. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

"Не, мы не зможам прыняць гэта рашэнне пад увагу. У міжнароднага суда ёсць такое паняцце, як згода бакоў. Тут ніякай згоды быць не можа",цытуе ТАСС словы прэс-сакратара Пуціна.

Як распавядала Еўрарадыё, 16 сакавіка Міжнародны суд ААН запатрабаваў, каб Расія неадкладна спыніла вайну ва Украіне, у тым ліку і праз падкантрольныя ёй "ЛНР" і "ДНР".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі