Расія можа абмежаваць пастаўкі цукру з Беларусі

13/09/2017 - 08:15

Расія можа абмежаваць пастаўкі цукру з Беларусі і Казахстана. З такой ініцыятывай выступіла Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ, якое хоча абараніць айчынных вытворцаў. Як інфармуе РІА “Новости”, расійскія чыноўнікі заклапочаныя тым, што Беларусь і Казахстан бяспошлінна ўвозяць з трэціх краін цукар-сырэц, перапрацоўваюць яго і “вельмі танна” прадаюць у Расіі.

Раней міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў заявіў, што імпарт цукру з Беларусі і Казахстана пагаршае сітуацыю на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза і стварае “неспрыяльныя ўмовы” для расійскіх вытворцаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі