Расія абвясціла ў вышук Святлану Ціханоўскую і Валерыя Цапкалу

07/10/2020 - 15:02

Святлана Ціханоўская абвешчаная ў вышук у Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляецца на сайце МУС РФ. 

Падставай для вышуку называецца крымінальная справа, але не ўдакладняецца якая менавіта. 

У Беларусі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса ("Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь") расследуецца справа супраць каардынацыйнай рады. 

Дарэчы, чальцы прэзідыуму Каардынацыйнай рады, якія знаходзяцца за межамі Беларусі (Святлана Алексіевіч, Павел Латушка, Вольга Кавалькова), у вышук у Расіі не абвешчаныя.

Затое ў вышук абвешчаны экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Валерый Цапкала. Спярша ён быў абвешчаны ў вышук 11 жніўня, а цяпер пераабвешчаны.

Ціханоўскую абвясцілі ў вышук у Расіі / МУС РФ
Валерыя Цапкалу абвясцілі ў вышук у Расіі / МУС РФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі