Раніцай 1 жніўня самалёт Аляксандра Лукашэнкі лётаў у Гомель

01/08/2017 - 10:21

Раніцай 1 жніўня самалёт Аляксандра Лукашэнкі лётаў у Гомель. Boeing 767-32KER з бартавым нумарам EW-001PB узняўся ў паветра ў 6:58. 

У 7:24 прэзідэнцкі борт быў над Гомелем. Ён зрабіў над горадам пяць кругоў, прычым, па звестках сайта www.flightradar24.com, двойчы вышыня палёта была роўная 0 футаў, то бок, самалёт прызямляўся ў гомельскім аэрапорце.

Пасля пятага разварота EW-001PB узяў курс на сталіцу і ў 8:17 завяршыў палёт у нацыянальным аэрапорце "Мінск".

Паглядзець трэк палёта можна па гэтай спасылцы.

Прэзідэнцкі борт EW-001PB. Фота: "Вікіпедыя".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі