Пятым пакетам санкцый ЕС адкажа на мігранцкі крызіс

27/09/2021 - 13:52

Пяты пакет санкцый Еўрасаюза супраць уладаў Беларусі можа быць гатовы да канца кастрычніка. 

"У ім будзе адлюстраваны міграцыйны ціск на мяжы Літвы, Латвіі і Польшчы", — напісаў у сваім Твітар-акаўнце журналіст Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк.

Еўрапейскія палітыкі вінавацяць афіцыйны Мінск у арганізацыі мігранцкага крызісу. Плынь незаконнай міграцыі, якая ідзе з Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу, у Еўропе назвалі "гібрыднай вайной".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі