Расія прапануе свае паслугі ў якасці пасярэдніка для развязання міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі.
"У даным выпадку — выключна ў якасці перамоўнага пасярэдніка, што збольшага і мае месца", — перадае ТАСС словы Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара Пуціна.
Прадстаўнік Крамля нагадаў, што Пуцін размаўляў на гэтую тэму з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель і Аляксандрам Лукашэнкам.
Разам з тым у Крамлі лічаць няслушнай заяву Дзярждэпартамента ЗША, што паводзіны беларускіх уладаў у сітуацыі з міграцыйным крызісам адцягваюць ад дзеянняў Расіі на мяжы з Украінай. "Гэта няправільная трактоўка сітуацыі з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы", — заявіў Пяскоў.
Як распавядала Еўрарадыё, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен напярэдадні выказаў падтрымку Польшчы і заявіў, што "гібрыдная кампанія Лукашэнкі" закліканая адягнуць увагу ад дзеянняў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут