Дзмітрый Пяскоў адказаў на пытанне, чаму Уладзімір Пуцін не купаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы. Пуцін сам прапанаваў Лукашэнку выкупацца ў Чорным моры, і ён прапанову прыняў, нягледзячы на тэмператару вады +16. Сам прэзідэнт Расіі да яго не далучыўся. З-за здароўя ці пытанняў бяспекі?
"Не бяспека, не здароўе — гэта, я не ведаю і не магу вам гэта [растлумачыць], гэта асабістая прастора прэзідэнта, купаўся ён, не купаўся, я тут не маю ніякай інфармацыі", — цытуе словы прэс-сакратара Пуціна ria.ru.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут