Стала вядома, як будзе арганізавана ЦТ у 2027 годзе

16/10/2026 - 17:40

Цэнтралізаванае тэставанне / БЕЛТА

Як будзе праводзіцца цэнтралізаванае тэставанне ў 2027 годзе, расказалі ў Міністэрстве адукацыі.

ЦТ па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове, геаграфіі пройдзе 27 траўня і 4 чэрвеня, па дзяржаўных мовах — 31 траўня. ЦТ па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, хіміі і фізіцы пройдзе 27 мая і 7 чэрвеня.

Для рэгістрацыі на ЦТ будзе адведзены час з 9 па 22 красавіка, зарэгістравацца на рэзервовыя дні можна будзе з 8 па 11 чэрвеня. Рэзервовымі днямі правядзення ЦТ вызначаныя 19, 21 і 23 чэрвеня.

Ва ўсе дні ЦТ будзе пачынацца ў 11:00. Пункты рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэставання будуць працаваць з 9:00 да 19:00, а па суботах (10 і 17 красавіка) — да 18:00.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.

Для абітурыентаў будуць адкрытыя 40 пунктаў рэгістрацыі і правядзення ЦТ у буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.

База даных абітурыентаў фармуецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэставання". Па аўдыторыях у пунктах правядзення ЦТ абітурыентаў размяркуюць паводле спісаў, складзеных метадам выпадковага выбару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі