Лукашэнка загаварыў пра знясіленне Расіі ад вайны

16/10/2026 - 15:00

Лукашэнка ў Верхнядзвінскім раёне / БЕЛТА

Мір ва Украіне будзе дасягнуты "калі не ў гэтым годзе, то ў наступным". Такі прагноз журналістам агучыў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці.

Ён заявіў, што ў дасягненні міру зацікаўленыя як Украіна, так і Расія, бо вайна мае негатыўныя наступствы для абедзвюх краін.

"Так, Расія больш магутная, мацнейшая, яна яшчэ можа доўга ваяваць. Але ўсё адно знясіленне вельмі моцнае, уплыў на эканоміку велізарны, вы гэта таксама бачыце. Каму гэта прыемна і трэба? Расіяне гэта разумеюць, яны гатовыя да міру", — заявіў Лукашэнка.

Для Украіны, паводле яго, лепш пайсці на мірнае ўрэгуляванне сёлета, бо "ў наступным будзе яшчэ складаней, а потым і немагчыма будзе".

Таксама Лукашэнка паведаміў, што з боку ЗША расіянам ставяць такія ўмовы: Штаты цяпер гатовыя зняць санкцыі, але калі не пайсці на дамоўленасці з Украінай, то ў будучым годзе будзе яшчэ горш. І санкцыі захаваюцца, нават калі Расія захопіць усю тэрыторыю Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі