П’яны работнік цукровага камбіната нанёс баратраўму дырэктару ФК “Іслач”

08/08/2017 - 07:13

П’яны работнік Гарадзейскага цукровага камбіната Андрэй Ганчар нанёс баратраўму дырэктару ФК “Іслач” Сяргею Мельнікаву. Здарылася гэта падчас футбольнага матчу паміж “Гарадзеяй” і магілёўскім “Дняпром”, які прайшоў 11 траўня. Справу разглядаў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола, у які паступіў ліст з футбольнага клуба “Іслач”. Адзначаецца, што работнік камбіната прыставіў да вуха Мельнікава сірэну і здзейсніў аглушальны сігнал.

Дысцыплінарны камітэт забараніў Андрэю Ганчару наведваць стадыёны падчас правядзення матчаў пад эгідай Беларускай федэрацыі футбола. Забарона дзейнічае з 7 жніўня да 6 снежня 2017 года. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўсклалі на футбольны клуб “Гарадзея” і на дырэкцыі стадыёнаў Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі