Пуцін змяніў рыторыку пра мір з Украінай: цяпер кажа, што "шанец ёсць"

03/09/2026 - 12:26

Уладзімір Пуцін / Sputnik

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін нечакана змяніў тон сваіх заяў пра магчымасць завяршэння вайны з Украінай. Цяпер ён кажа, што ў мірнай дамоўленасці ёсць шанец, і лічыць, што найперш дамовіцца паміж сабой павінны Расія і Украіна. Астатнія краіны, у тым ліку ЗША і Кітай, паводле яго слоў, гатовыя дапамагчы.

"Ці ёсць шанец [мірнай дамоўленасці]? Так, на мой погляд, ёсць", — заявіў Пуцін. Пры гэтым гэтым разам ён не згадаў пра неабходнасць дасягнення "ўсіх мэт СВА" і не казаў пра гатоўнасць працягваць вайну бясконца.

Прычыны такой змены рыторыкі могуць быць рознымі. Сярод магчымых фактараў называюць нядаўні візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву, а таксама набліжэнне выбараў у Дзяржаўную думу Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі