Пуцін паведаміў, пры якіх умовах пойдзе на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін

29/09/2015 - 05:42

Уладзімір Пуцін заявіў, што не ўпэўнены, ці скарыстаецца ён правам вылучыцца на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін. Па яго словах, яго знаходжанне ва ўладзе залежыць ад мноства фактараў.

"Першае — безумоўна, ёсць правілы, прадугледжаныя канстытуцыяй, і яны дакладна не будуць парушаныя з майго боку. Але я і не ўпэўнены, што я павінен цалкам скарыстацца гэтымі канстытуцыйнымі правамі. Гэта ўжо будзе залежаць ад канкрэтнай сітуацыі ў краіне, у свеце і ад маіх уласных настрояў", — перадае РБК заяву Пуціна ў інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Чарлі Роўзу.

Інтэрв'ю было запісанае напярэдадні паездкі расійскага прэзідэнта ў Нью-Ёрк на юбілейную сесію Генасамблеі ААН.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі