Пуцін ашалеў, ён назваў Сяргея Скрыпаля "здраднікам Радзімы" і "падонкам"

03/10/2018 - 15:22

Уладзімір Пуцін ашалеў, ён назваў былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля "здраднікам і падонкам". Расійскі прэзідэнт параўнаў шпіянаж з прастытуцыяй. У сераду ён прысутнічаў на пленарнай сесіі Расійскага энергетычнага тыдня і пракаментаваў гучную справу з атручваннем ў Вялікабрытаніі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Як вядома, улады гэтай краіны ўсклалі адказнасць за акцыю на Расію.

"Што датычыць Скрапалёў і так далей — штучна раздуваецца гэты шпіёнскі скандал чарговы, — цытуе адказ Пуціна на пытанне тэлевядоўцы, карэспандэнта амерыканскай тэлерадыёкампаніі PBS сайт ria.ru. — Я праглядаю некаторыя інфармацыйныя крыніцы, вашыя калегі прасоўваюць думку, што спадар Скрыпаль ледзь не праваабаронца нейкі. Ён проста шпіён — здраднік Радзімы. Разумееце, ёсць такі панятак — здраднік Радзімы... Уяўляеце сабе: вы грамадзянін сваёй уласнай краіны і раптам узнікае ў вас чалавек, які здраджвае сваёй краіне. Як вы да яго паставіцеся?.. Ён проста падонак, вось і ўсё".

Як вядома, брытанскія праваахоўнікі падазраюць у атручванні Сяргея Скрыпаля (ён быў асуджаны ў РФ за шпіянаж, пасля памілаваны і абменены на расійскіх агентаў, затрыманых на Захадзе) і яго дачкі расіян Руслана Башырава (па версіі выданняў Bellingcat і The Insider, насамрэч ён — Анатоль Чапіга, Герой РФ) і Аляксандра Пятрова, якіх лічаць супрацоўнікамі спецслужбаў. Выпадковай ахвярай стала 44-гадовая Дон Стэрджэс.

"Я часам гляджу на тое, што адбываецца вакол гэтай справы, і проста здзіўляюся, працягваў Уладзімір Пуцін. — Прыехалі нейкія мужыкі і пачалі травіць там бамжоў у вас. Што гэта за трызненне? Яны што, у ачыстцы працуюць?".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі